Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рада бясьпекі ААН вітала зьнішчэньне бін Лядэна


Рада бясьпекі ААН вітала паведамленьне пра сьмерць Усамы бін Лядэна. У панядзелак увечары на адмысловай сэсіі Рады бясьпекі ўзгадалі пра «пачварныя тэракты», арганізаваныя «Аль-Кайдай» па ўсім сьвеце, і заявілі, што забойству невінаватых людзей ня можа быць апраўданьня. Рада бясьпекі прыняла заяву з заклікам да ўсіх краінаў узмацніць барацьбу з усясьветным тэрарызмам. У заяве падкрэсьліваецца, што тэрарызм «нельга зьвязваць з якой-небудзь рэлігіяй, нацыяй, цывілізацыяй ці групай людзей»
XS
SM
MD
LG