Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адна жонка Бін Ладэна загінула, дзьве – ў палоне


Схема дому Бін Ладэна ў Аботабодзе
Схема дому Бін Ладэна ў Аботабодзе
Адна з чатырох жонак Усамы бін Ладэна загінула разам зь ім, паведамляе Бі-бі-сі, са спасылкай на паведамленьне Белага дому.

Раней пакістанскія СМІ паведамілі, што ў часе апэрацыі па ліквідацыі лідэра "Аль-Каіды" амэрыканскія спэцназаўцы захапілі дзьвюх яго жонак і шасьцёх дзяцей.

Раней сьмерць Бін Ладэна пацьвердзіў аналіз ДНК. Белы дом паведамляе, што амэрыканскія вайскоўцы не былі ўпэўненыя ў прысутнасьці тэрарыста нумар адзін на штурмаваным аб'екце, пакуль не сутыкнуліся зь ім твар-у-твар у ходзе бою.

Прадстаўнік лібійскіх паўстанцаў у Бэнгазі палкоўнік Ахмэд Бані павіншаваў ЗША са зьнішчэньнем Усамы бін Ладэна і выказаў спадзяваньне, што лёс савудаўскага тэрарыста неўзабаве напаткае і Муамара Кадафі.
XS
SM
MD
LG