Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кадафі не прыйшоў на пахаваньне сына


Забіты сын Муамара Кадафі Саіф аль-Араб

Забіты сын Муамара Кадафі Саіф аль-Араб

Муамар Кадафі не зьявіўся на пахаваньні свайго малодшага сына Саіф аль-Араба Кадафі, які загінуў у выніку авіяўдару НАТО 1 траўня, паведамляе агенцтва Ройтэр.

Замест лідэра джамахірыі на жалобнай цырымоніі, у якой бралі ўдзел каля дзьвюх тысяч чалавек, зьявіўся брат забітага – Саіф аль-Іслам Кадафі.

Разам з сынам лібійскага кіраўніка хавалі трох дзяцей, што загінулі ў часе таго ж авіяўдару. Паводле ўдакладненых зьвестак, Саіф аль-Араб ня меў уласных дзяцей. У часе бамбаваньня загінулі яго пляменьнікі – дзеці Ганібала, Аішы і Мухамэда Кадафі.

Усе яны, а таксама лідэр джамахірыі і яго жонка ў ноч на 1 траўня знаходзіліся ў будынку, па якім быў нанесены авіяўдар НАТО. Паводле афіцыйнай інфармацыі, Кадафі не пацярпеў.
XS
SM
MD
LG