Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль згадвае ахвяр Галакосту


Паўстаньне ў Варшаўскім гета

Паўстаньне ў Варшаўскім гета

У Ізраілі сёньня адзначаюць Дзень Катастрофы і Гераізму – ў памяць паўстаньня габрэяў у Варшаўскага гета ў 1943 годзе.

Паўстаньне пачалося 19 красавіка і было здушана войскамі СС 16 траўня. Дата пачатку паўстаньня паводле габрэйскага календара – 27 нісана – сёлета прыпадае на 2 траўня.

У Ізраілі сёньня сырэны абвясьцілі агульнанацыянальную хвіліну маўчаньня ў гонар шасьці мільёнаў габрэяў, якія загінулі на тэрыторыях, падкантрольных нацысцкай Нямеччыне.

У Польшчы каля 7 тысяч чалавек прайшлі маршам да былога канцэнтрацыйнага лягеру ў Асьвенцыме.

Міжнародная супольнасьць ушаноўвае ахвяр Галакосту 27 студзеня. У 2005 годзе Генэральная асамблея ААН абвясьціла гэтую дату Міжнародным днём памяці Галакосту.
XS
SM
MD
LG