Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 3 траўня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР’Е:


Увесь дзень сонечна, тэмпэратура плюс 17-19 С

Не праходзьце міма:


У праваслаўных Радуніца, беларусы адведваюць магілы продкаў.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


Баку, візыт прэзыдэнта Літвы Далі Грыбаўскайтэ ў Азэрбайджан.

Брусэль, падпісаньне дакумэнтаў аб утварэньні Парлямэнцкай асамблеі Ўсходняга партнэрства (Эўранэст).

Вашынгтон, абнародаваньне справаздачы дзярждэпартамэнту ЗША аб стане тэрарыстычнай пагрозы ў сьвеце.

Альжыр, страйк журналістаў у сусьветны Дзень свабоды друку.

Рым, парлямэнт Італіі разгледзіць пытаньне аб удзеле краіны ў апэрацыі ў Лібіі.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1791: Сойм Рэчы Паспалітай зацьвердзіў першую ў Эўропе Канстытуцыю.

1947: У Японіі ўведзеная Канстытуцыя, ухваленая парлямэнтам, імпэратарам і народам на рэфэрэндуме. Канстытуцыя абмежавала ўладу імпэратара і замацавала адмову ад ужываньня вайсковай сілы пры вырашэньні міжнародных спрэчак.

Нарадзіліся:

1162: Чынгісхан, мангольскі хан, вялікі ваеначальнік, стваральнік сусьветнай дзяржавы, заснавальнік Мангольскай дзяржавы, арганізатар заваявальных паходаў у Азію і Ўсходнюю Эўропу, аб'яднальнік Манголіі.

1469: Нікола Мак'явэлі, італьянскі палітычны й вайсковы тэарэтык, гісторык, пісьменьнік і дыплямат.

1891: Міхаіл Булгакаў, расейскі пісьменьнік, аўтар раманаў «Майстра і Маргарыта», «Белая гвардыя», «Сабачае сэрца».

1898: Голда Мэір, прэм'ер-міністар Ізраілю (1969-1974).

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Сусьветны дзень свабоды друку.

Польшча, Японія – Дзень Канстытуцыі.

МІНУС 365:


"Драпежны" Лукашэнка

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


Гледзячы на конскія мызы і твары людзей, на бязьмежны жывы паток, падняты маёй воляй, які імчыць у нікуды праз закатны стэп, я часта думаю: дзе я ў гэтым патоку?

Чынгізхан
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG