Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Армэніі вызвалены актывіст апазыцыі


Апазыцыйны лідэр Левон Тэр-Петрасян выступае на мітынгу апазыцыі ў Эрэване
Апазыцыйны лідэр Левон Тэр-Петрасян выступае на мітынгу апазыцыі ў Эрэване
Суд у Армэніі вызваліў з турмы актывіста апазыцыі Арама Барэгамяна, асуджанага па справе аб арганізацыі масавых беспарадкаў у Эрэване 1 сакавіка 2008 г.

Барэгамян у часе прэзыдэнцкіх выбараў 2008 г. Узначальваў перадвыбарчы штам кандыдата ад апазыцыі Левона Тэр-Петрасяна ў горадзе Севан. У ліпеня таго ж году ён быў асуджана на 6 гадоў пазбаўленьня волі.

Прэзыдэнт Армэніі Серж Саргсян нядаўна заявіў, што ўлады гатовыя зрабіць крок да прымірэньня з апазыцыяй, якая патрабуе вызваліць усіх асуджаных па справе 1 сакавіка. Два іншыя патрабаваньні – пачаць расьледаваньне тых падзеяў і дазволіць правядзеньне мітынгаў на плошчы Свабоды ў Эрэване ўлады Армэніі ўжо выканалі.

1 сакавіка 2008 года у Эрэване ў выніку сутыкненьняў апазыцыі з паліцыянтамі загінулі ня менш 10 чалавек.
XS
SM
MD
LG