Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ісламскім сьвеце сьмерць Усамы бін Лядэна выклікала неадназначную рэакцыю


Ісмаіл Ханія, кіраўнік ураду, сфармаванага палестынскай групоўкай ХАМАС у паласе Газы
Ісмаіл Ханія, кіраўнік ураду, сфармаванага палестынскай групоўкай ХАМАС у паласе Газы
Урад Ірану заявіў, што пасьля гібелі лідэра «Аль-Каіды» больш няма апраўданьня вайсковай прысутнасьці ЗША і іх саюзьнікаў на Блізкім Усходзе, якая, па словах іранскага прадстаўніка, павялічвалася «пад нагодай барацьбы з тэрарызмам».

Прадстаўнік уладаў Палестынскай аўтаноміі Гасан Хаціб назваў паведамленьне пра гібель бін Лядэна «добрай навіной» для прыхільнікаў міру ў розных краінах.

Адначасна з гэтым, Ісмаіл Ханія, кіраўнік ураду, сфармаванага палестынскай групоўкай ХАМАС у паласе Газы, асудзіў забойства бін Лядэна і абвінаваціў ЗША ў тым, што яны працягваюць «праліваць кроў мусульманаў».
XS
SM
MD
LG