Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іван Някляеў: "Справа 19 сьнежня" шытая гнілымі ніткамі"


Іван Някляеў у бацькоўскім доме
Іван Някляеў у бацькоўскім доме
Пасьля выходных працягнуцца незавершаныя і распачнуцца новыя судовыя працэсы па справе нібыта масавых беспарадкаў у дзень прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня 2010 года. 5 траўня ў ліку іншых абвінавачаных будуць судзіць экс-кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляева, якога спачатку ўтрымлівалі ў ізалятары КДБ, а пасьля перавялі пад хатні арышт.

Падтрымаць паэта і палітыка прыедзе са Смаргоні ягоны брат Іван.

Іван Пракопавіч Някляеў на пэнсіі, апошнія гады жыве ў бацькоўскай хаце, што на вуліцы Багушэвіча ў Смаргоні. Дом з густам дабудаваны і мадэрнізаваны, тэрыторыя прыведзеная да ўзорнага парадку; з жонкай Сьвятланай вырошчваюць козачак і пярнатую жыўнасьць – курэй, індакачак.

Камусьці "казлы" перашкаджаюць, а Някляевым ад іх толькі радасьць

Сюды часьцяком наведваўся зь Менска брат Уладзімер, разам яны любілі пасядзець пад разьвесістай яблыняй. Цяпер паэт Някляеў сядзіць пад вартай, і колькі яшчэ будзе доўжыцца, словамі спадара Івана, гэты тэатар абсурду, -- у цяперашняй сытуацыі сказаць складана. Дарэчы, рэальнае стаўленьне ўладаў да брата Іван Пракопавіч адчувае зь мінулага стагодзьдзя:

Як толькі даведваліся, што я родны брат таго самага паэта Някляева, практычна адразу ж са мной кантракт скасоўваўся ...
"Стаўленьне з боку розных дзяржаўных службаў да мяне зьмянілася даўно, яшчэ пасьля таго, як Уладзімеру давялося пакінуць краіну, ад'ехаць адразу ў Польшчу, а потым у Фінляндыю. Як толькі даведваліся, што я родны брат таго самага паэта Някляева, практычна адразу ж са мной кантракт скасоўваўся. Апошнія два гады да пэнсіі я ўжо не працаваў, таму што было бессэнсоўна – калі толькі ісьці дворнікам. Хоць я і інжынэр вышэйшай кваліфікацыі. Прычым, ня мела ніякай розьніцы – Смаргонь гэта ці Менск. Гэта сыстэма, якая працуе стабільна, адладжана".

ля роднай хаты ў Смаргоні

Яшчэ за савецкім часам Іван Някляеў працаваў у цэнтральным апараце Дзяржаўнага камітэту сельгастэхнікі, начальнікам цэху на заводзе робатаў – ваенным прадпрыемстве сродкаў комплекснай аўтаматызацыі. Але пры канцы 1990-х давялося адчуць выдаткі "небясьпечнага сваяцтва". Нежаданьне трываць такое перадузятае стаўленьне ўрэшце і прывяло да вытокаў – на радзіму.

Цяпер, як асоба зацікаўленая, Іван Някляеў пільна сочыць за палітычнымі працэсамі. І не разумее, як служыцелі Фэміды надалей зьбіраюцца жыць з такой калекцыяй "замоўленых выракаў":

"Тым судзьдзям, якія зараз пад прэсінгам выконваюць сваю працу і таксама паступаюць несправядліва перад людзьмі, я перакананы, усё яшчэ вернецца той жа манэтай. Усё адплаціцца па іх учынках. Які гэта суд? Назіраю па
Бутэрброды і тэрмасы – вось што рэкамэндавалі ўзяць тым, хто ідзе на плошчу ...
працэсе над Саньнікавым. Сьведка хадзіў па плошчы, фатаграфаваў, прынёс здымкі. Чыстая была плошча! Нават у той самы дзень, калі на БТ рабіліся ўключэньні, было бачна: нічога, што зараз спрабуюць навешаць, не было і блізка. Я і сам ведаю, Валодзя ж гаварыў: не браць нічога, толькі тэрмасы, бо хацелі да раніцы стаяць. Бутэрброды і тэрмасы – вось што рэкамэндавалі ўзяць тым, хто ідзе на плошчу. А то нібыта панабіралі вілаў, хтосьці зь сякерай прыйшоў – лухта поўная. Трэба з глузду зьехаць, каб такое прыдумаць увогуле… У выніку ніякія дакумэнты не ўзялі, да справы не прыклалі. Маўляў, трэба правяраць і г.д. А што правяраць? Вы ж самі ведаеце, што нічога правяраць ня трэба, так усё і было. Таму ўся гэта справа шытая гнілымі ніткамі, але ж усё адно будуць капацца".

На перакананьне Івана Някляева, суд над братам і актывістамі ягонай каманды мусіць стаць паказальным удвайне, паколькі на той момант яшчэ дзейнага кандыдата ў прэзыдэнты нэўтралізавалі літаральна на паўдарозе – яшчэ да пачатку заплянаванага мітынгу ды падзеяў Плошчы:

"Гэта ўвогуле нейкая фантасмагорыя. І гэтага не бачыць толькі той, хто ўвогуле нічога не разумее… Я вам скажу, яшчэ добра, што хоць нешта
па сёньняшніх працэсах будуць вучыць маладых судзьдзяў ...
паказваюць, суд яшчэ нейкі арганізуюць. Але з гэтых судоў потым яшчэ будуць сьмяяцца. Пройдзе час, і па сёньняшніх працэсах будуць вучыць маладых судзьдзяў, расказваць, што быў такі час, калі судзьдзі выносілі рашэньні, яўна ведаючы, што ідуць супраць закону. Як можна да такога ўвогуле дакаціцца? Гэта ж не суд, гэта судзілішча проста. Разумныя людзі і цяпер сьмяюцца, і будуць сьмяяцца. А вось як будуць тыя судзьдзі жыць – гэта, я вам скажу, пытаньне неадназначнае. Тое, што іх ніхто паважаць ня будзе, -- гэта адно, але ж гэта пакараньне ўсяму іхняму роду, усё племя іх будзе заплямлена. Людзі такога не забудуцца ніколі".

І калі крымінальную справу супраць палітычных актывістаў улады маюцца давесьці да лягічнай разьвязкі -- то бок, з рэальнымі тэрмінамі зьняволеньня, то факты жорсткага абыходжаньня з апанэнтамі рэжыму спускаюцца на тармазах. Іван Някляеў у гэтым зьвязку нагадае: прыкладам, лёс пададзенай у праваахоўныя органы заявы аб зьбіцьці Ўладзімера Някляева 19 сьнежня невядомы дагэтуль:

"Як гэта нельга выясьніць, хто зьбіваў? Там жа не адзін чалавек, гэта ж была група спэцназаўцаў, якія ўчынілі гэта злачынства. Але пра што тут казаць?
узялі ў 65 гадоў і дубінай па галаве перацягнулі ...
Дый каго было біць, Божа мой? З Уладзімера, шчыра кажучы, які хадок? У яго пастаянна балелі ногі, адсюль і праблемы са сьпіной. У яго адна нага моцна траўміраваная зь дзяцінства, зь юных гадоў. Ён усё жыцьцё накульгваў, у яго мэніск быў, трэснутае калена, чашачка. Клыпаў, будзем так казаць, хоць і малады. А тут узялі ў 65 гадоў і дубінай па галаве перацягнулі. Пра які гуманізм можна разважаць?".

Браты Някляевы ў Крэўскім замку

Падзеі 19 сьнежня бумэрангам вярнуліся да сям'і Някляевых. Калі жонка спадара Ўладзімера Вольга фактычна вымушаная адбываць разам з мужам хатні арышт, то смаргонскія сваякі лішні раз пераканаліся ў чалавечых якасьцях звычайных людзей, суседзяў, зь якімі яны дзеляць жыцьцёвую прастору.

Спадарыня Сьвятлана, жонка Івана Пракопавіча, якая пасьля заканчэньня кансэрваторыі ўсё жыцьцё адпрацавала харавым дырыжорам у менскай музычнай вучэльні імя Глінкі, цяпер мае магчымасьць ацаніць ступень свабоды некалькі іншай сацыяльнай групы беларускага насельніцтва.

суседзі баяліся нават вітацца ...
"У нас пасьля таго, як з Валодзем такое здарылася, суседзі баяліся нават вітацца. І гэта найлепшая характарыстыка нашага народа. Выходжу, хацела нейкае слова сказаць, дык яны шарахаюцца, яны баяцца. І гэта людзі, якія ўсё жыцьцё тут пражылі, ведаюць Някляевых здаўна. Гэта ж страшна! Дык гэта ж дарослыя людзі. Нехта там дошкі стругае, грошы зарабляе, іншыя неяк круцяцца, але чаго так баяцца?

Я скажу шчыра: хай гэта рэзка, груба, але асноўная частка нашага народа – быдла. І такім нас зрабіла дзяржава – неадукаваным быдлам. Бо статкам такім лягчэй кіраваць. Як наш галоўны сказаў: ім чарку і шкварку, і больш нічога ня трэба, ніякіх патрэбаў няма. Бутэлька – гэта самае таннае сёньня, шкварку на вёсцы таксама знайсьці можна. Вось і ўсё, маем у выніку сьпіты народ. Што яму больш трэба, што ён яшчэ ў жыцьці бачыў? А цяпер ужо ня бачаць і іх дзеці, таму што ў нас такі ўзровень адукацыі. Дык чаго нам хацець? Гэты народ ніколі не падымецца... Дакладней, ён падымецца, але пасьля таго, як многае зьменіцца, калі народ пачне ўсё ж вучыцца і веды атрымліваць не так, што пайшоў купіў".

Пасьля таго, як Уладзімеру Някляеву перакваліфікавалі абвінавачаньне з арганізацыі масавых беспарадкаў на арганізацыю дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, лідэру кампаніі "Гавары праўду!" пагражае не 15 гадоў зьняволеньня, а "толькі" тры.

Іван Някляеў
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:41 0:00
Наўпроставы лінк
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG