Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пакістане забітыя чатыры чалавекі, у тым ліку і трое дзяцей


На паўночным захадзе Пакістану ў горадзе Чарсада пры выбуху побач з мячэцьцю загінулі жанчына і трое дзяцей, яшчэ пяць чалавек былі параненыя.

Паводле дадзеных паліцыі, непадалёку ад месца, дзе спрацавала выбуховае прыстасаваньне, таксама знаходзіцца паліцэйскі ўчастак. Двое з пацярпелых – супрацоўнікі праваахоўчых ворганаў. Мячэць у выніку выбуху была разбураная, таксама пашкоджаная адна са зьнешніх сьценаў паліцэйскага будынку.

Чарсада месьціцца ў 50 кілямэтрах ад населенага пункту Абатабад, дзе некалькімі гадзінамі раней у выніку апэрацыі амэрыканскіх спэцслужбаў быў забіты лідэр Аль-Каеды Ўсама бін Лядэн.
XS
SM
MD
LG