Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Войскі Кадафі пачалі новы наступ на Місурату


Муамар Кадафі
Муамар Кадафі
Войскі лібійскага лідэра Муамара Кадафі сёньня пачалі новы наступ на пазыцыі паўстанцаў каля гораду Місурата.

Паводле апошніх дадзеных, 6 чалавек забітыя і дзесяткі параненыя.

У Трыпалі сёньня адбудзецца пахаваньне аднаго з сыноў і трох унукаў Кадафі. Паводле ўладаў, яны загінулі пры авіяналёце сілаў НАТО на лібійскую сталіцу.

У нядзелю натоўп дэманстрантаў у Трыпалі разграміў будынкі брытанскай і італьянскай амбасадаў. Пасьля гэтага Вялікая Брытанія абвясьціла пра высылку лібійскага амбасадара.
XS
SM
MD
LG