Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьявіліся падрабязнасьці забойства Ўсамы бін Лядэна


Месца ў Аботабадзе (Пакістан), дзе хаваўся бін Лядэн

Месца ў Аботабадзе (Пакістан), дзе хаваўся бін Лядэн

Зьяўляюцца новыя падрабязнасьці апэрацыі амэрыканскіх спэцслужбаў у Пакістане, у выніку якой быў забіты лідэр Аль-Каеды Ўсама бін Лядэн.

Паводле амэрыканскіх крыніцаў, бін Лядэн аказаў узброены супраціў і быў застрэлены. Разам зь ім быў забіты адзін зь ягоных сыноў. Падтрымку ў часе апэрацыі аказвалі баявыя гелікоптэры.

Бін Лядэн хаваўся на поўначы Пакістану, у паселішчы Аботабад. Паводле пакуль непацьверджанай афіцыйна інфармацыі, ягонае цела пахавалі ў моры.

Пра гібель арганізатара тэрактаў 11 верасьня 2001 г. І некаторых іншых тэрактаў у нядзелю ўвечары паведаміў прэзыдэнт ЗША Барак Абама. Ён падкрэсьліў, што ЗША вядзе змаганьне не з іслямам, а з тэрарызмам, і што барацьба будзе працягнутая і пасьля гібелі Усамы бін Лядэна.
XS
SM
MD
LG