Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Асабістыя дадзеныя расейскіх блёгераў патрапілі ў ФСБ


Расейскія блёгеры, якія пералічылі грошы на рахунак антыкарупцыйнага інтэрнэт-праекту "РосПил", сьцяьвярджаюць, што іх пэрсанальныя дадзеныя патрапілі да іншых асобаў.

Заснавальнік праекту Аляксей Навальны заявіў, што яму вядома пра крыніцу ўцечкі, аднак ён мае намер устрымацца ад камэнтароў да завяршэньня травеньскіх сьвятаў.

Як паведаміла радыёстанцыі "Эхо Москвы" Алена Калманоўская, галоўны рэдактар пошукавай сыстэмы "Яндекс", праз плацёжную сыстэму якой ажыцьцяўлялася пералічэньне грошаў, -- кампанія выдала інфармацыю аб пэрсанальных дадзеных па запыту ФСБ.
XS
SM
MD
LG