Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Хто вінаваты ў тым, што ў Беларусі ўтварыўся жорсткі фінансавы крызыс? Адказваюць жыхары Івацэвічаў.

Спадар: "Няма валюты. А ўвесь тавар да нас паступае з Польшчы і Расеі. Нават дробязі, і тыя імпартуюцца. А даляры цяпер не купіш. Нашыя ж беларускія рублі нідзе не патрэбныя. А наша эканоміка існавала за кошт крэдытаў, якія цяпер не паступаюць. Вось і няма валюты. Афіцыйна гаворыцца, што валюту вывезьлі з краіны аўтаперавозчыкі, але гэта няпраўда. У мяне знаёмы прадпрымальнік скардзіўся, што ў яго назьбіраўся цэлы мех беларускіх рублёў, якія сталі непатрэбныя. Набыць нешта за іх немагчыма. Тавар новы не паступае, распрадаюцца толькі старыя запасы. У такіх варунках застаецца зачыняць краму".

Спадар: "Я мяркую, што ня простыя людзі вінаватыя ў гэтым, толькі тыя, хто наверсе, хто кіруе краінай".

Спадар: "Магчыма, што і людзі вінаватыя, нельга казаць, што ўлады ні пры чым. Чуў, што прычына таксама ў тым, што людзі масава вывозяць валюту, набываючы аўтамабілі за мяжой".

Спадар: "Кажуць, што набываючы аўтамабілі, беларусы вывезьлі практычна ўсе запасы валюты з краіны".

Спадар: "У нас няма крызысу".

Спадарыня: "Не ведаю, ніколі не задумвалася над гэтым".

Спадарыня: "Мне падаецца, што вінаватыя банкаўскія работнікі, кіраўніцтва краіны, гэта зьвязана ў палітыкай нейкай".

Спадарыня: "Не жадаем адказваць на такія пытаньні".

Спадарыня: "Вы задаяце вельмі глябальныя пытаньні. На іх не адкажаш адным словам".

Спадар: "Ну хто вінаваты? Дзяржава стварыла такія варункі. Навошта ствараць пастаянна бар'еры? Патрэбна, каб валюта была ў банках. Ажыятажу не было б тады. А так ствараюцца спрыяльныя ўмовы для валютчыкаў".

Спадарыня: "Хто ж вінаваты? Дзяржава, адназначна. Адказанасьць за гэта пэрсанальна павінен несьці Лукашэнка".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG