Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сьвеце абмяркоўваюць гібель Усамы бін Лядэна


Людзі на Таймс-Сквер у Нью-Ёрку вітаюць паведамленьне пра гібель бін Лядэна

Людзі на Таймс-Сквер у Нью-Ёрку вітаюць паведамленьне пра гібель бін Лядэна

Паведамленьне пра тое, што Ўсама бін Лядэн забіты, выклікала рэакцыю ва ўсім сьвеце.

У Вашынгтоне і ў Нью-Ёрку тысячы людзей выйшлі на вуліцы, вітаючы паведамленьне пра сьмерць лідэра «Аль-Каеды». Мэр Нью-Ёрку Майкл Блюмбэрг выказаў спадзяваньне, што гібель бін Лядэна суцешыць тых, хто згубіў родных і блізкіх ў часе тэрактаў 11 верасьня 2001 году.

Вялікая Брытанія, Нямеччына, Францыя, шэраг іншых краінаў віталі гібель бмн Лядэна, якога назвалі «адным з самых крывавых тэрарыстаў у гісторыі».

Прэм'ер-міністар Ізраілю Беньямін Нетаньяху павіншаваў прэзыдэнта ЗША Барака Абаму з «перамогай справядлівасьці».

Вядучая арганізацыя амэрыканскіх мусульманаў – Камітэт у справе амэрыкана-іслямскіх дачыненьняў (CAIR) – вітала гібель бін Лчядэна, сярод ахвяраў якога, як адзначаецца ў заяве, было шмат мусульманаў.
XS
SM
MD
LG