Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Барак Абама заявіў пра сьмерць Усамы бін Лядэна


Усама бін Лядэн

Усама бін Лядэн

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама аб'явіў, што лідэр «Аль-Кайды» Ўсама бін Лядэн мёртвы. Абама паведаміў, што Бін Лядэн быў забіты ў выніку апэрацыі на чале з амэрыканскімі спэцыяльнымі сіламі ў Пакістане і што ягонае цела знаходзіцца ў руках амэрыканскіх уладаў. Амэрыканскі прэзыдэнт сказаў, што ніхто з амэрыканскіх сілаў ці цывільных асобаў у часе апэрацыі не пацярпеў. Абама ў сваёй афіцыйнай заяве падкрэсьліў, што ЗША не знаходзяцца ў стане вайны зь ісламам і што Бін Лядэн быў не мусульманскім лідэрам, а масавым забойцам.

Бін Лядэн сплянаваў самыя крывавыя тэрарыстычныя атакі ў гісторыі, у тым ліку напад на ЗША 11 верасьня 2001 году.
XS
SM
MD
LG