Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МАГАТЭ можа асудзіць Сырыю


Юкіё Амана
Юкіё Амана
У Вене сёньня на паседжаньні Міжнароднага агенцтва ў атамнай энэргіі будзе разглядацца пытаньне пра намер Сырыі сакрэтна пабудаваць ядзерны рэактар. Кіраўнік МАГАТЭ Юкіё Амана выступіць са справаздачай ААН, у якой гаворыцца, што аб'ект, разбураны ў Сырыі ўдарам ізраільскіх ваенна-паветраных сілаў у 2007 годзе, быў ядзерным рэактарам.

Паводле дыпляматычных крыніцаў, на падставе гэтай справаздачы кіраўніцтва МАГАТЭ можа асудзіць нежаданьне Сырыі супрацоўнічаць з Агенцтвам і перадаць пытаньне на разгляд Рады бясьпекі ААН.
XS
SM
MD
LG