Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША асудзілі напад на амбасады ў Трыпалі


Урад Лібіі выказаў жаль у зьвязку з нападамі на будынкі амбасадаў Вялікай Брытаніі і Італіі ў Трыпалі. Намесьнік міністра замежных справаў Лібіі Халед Каім заявіў, што сілы бясьпекі не змаглі спыніць натоўп прыхільнікаў Кадафі, якія былі абураныя гібельлю ягонага сына і трох унукаў у выніку бамбаваньня сіламі НАТО.

ЗША асудзілі напад на амбасады ў Трыпалі. Прадстаўнік амэрыканскага Дзярждэпартамэнту Марк Тоўнэр заявіў, што рэжым Кадафі яшчэ раз парушыў свае міжнародныя абавязкі, калі ня здолеў датрымаць бясьпеку дыпляматычных місіяў.

У нядзелю прыхільнікі Кадафі напалі на прадстаўніцтва ААН, а таксама падпалілі будынкі брытанскай і італьянскай амбасадаў. У адказ брытанскія ўлады выслалі лібійскага амбасадара. Замежныя супрацоўнікі місіі ААН пакінулі сталіцу Лібіі Трыпалі.
XS
SM
MD
LG