Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль не аддае палестынцам іх грошай


Лідэр ХАМАС у Газе Ісмаіл Ханія і лідэр Фатх, прэзыдэнт Палестынскай Аўтаноміі Махмуд Абас

Лідэр ХАМАС у Газе Ісмаіл Ханія і лідэр Фатх, прэзыдэнт Палестынскай Аўтаноміі Махмуд Абас

Тэль-Авів адмовіўся пералічыць Палестынскай Аўтаноміі сродкі ад падаткаў і мытаў, якія Ізраіль зьбірае на карысьць палестынцаў, паведамляе Бі-бі-сі.

Міністар фінансаў Ізраілю Юваль Штайніц заявіў, што ён утрымлівае гэтыя грошы сумай на 90 мільёнаў даляраў, пакуль не атрымае пераканаўчых доказаў, што яны не патрапяць у рукі ваеўнікоў ХАМАС.

Раней кіроўная ў Палестынскай Аўтаноміі групоўка Фатх падпісала "Пакт аб адзінстве" з рухам ХАМАС.

Ізраіль лічыць ХАМАС, які кантралюе Паласу Газы, тэрарыстычнай арганізацыяй.
XS
SM
MD
LG