Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭЗ рыхтуецца аднавіць унутраныя межы


Bulgaria -- Schengen cartoon from "Novinar", Jan2011
Bulgaria -- Schengen cartoon from "Novinar", Jan2011
Эўрапейская Камісія вывучае магчымасьць удзяленьня краінам Эўразьвязу права ізноў праводзіць праверкі на межах.

Пра гэта гаворыцца ў лісьце ачольніка камісіі Жазэ Мануэля Барозу, які ён накіраваў прэм'ер-міністру Італіі Сыльвіё Бэрлюсконі і прэзыдэнту Францыі Нікаля Сарказі.

У дакумэнце падкрэсьліваецца, што пытаньне паднятае ў адказ на заклапочанасьць краінаў ЭЗ з нагоды наплыву нелегальных імігрантаў з Паўночнай Афрыкі.

Нядаўна Францыя закрыла мяжу на чыгуначных маршрутах, па якіх туніскія імігранты заяжджалі ў краіну зь Італіі.
XS
SM
MD
LG