Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Емэн: урэгуляваньне – пад пагрозай


Прэзыдэнт Емэну Алі Абдула Салех на праўрадавай дэманстрацыі ў сталіцы краіны Сане, 22 красавіка, 2011
Прэзыдэнт Емэну Алі Абдула Салех на праўрадавай дэманстрацыі ў сталіцы краіны Сане, 22 красавіка, 2011
Прэзыдэнт Емэну Алі Абдула Салех адмовіўся асабіста падпісваць плян урэгуляваньня крызісу ў Емэне. Крыніцы ў Радзе краінаў Пэрсыдзкай затокі не выключаюць, што цырымонія падпісаньня дакумэнту заплянаваная на панядзелак у сталіцы Савудаўскай Арабіі Эр-Рыядзе, можа быць адкладзеная на неакрэсьлены тэрмін.

Плян, прапанаваны Радай супрацоўніцтва краін Пэрсыдзкай затокі, прадугледжвае мірную перадачу ўлады ў Емэне апазыцыі. Паводле пляну, зь якім пагадзіліся і емэнскія ўлады, Салех меў прызначыць аднаго з прадстаўнікоў апазыцыі прэм'ер-міністрам краіны і даць яму магчымасьць сфармаваць урад. Пасьля гэтага прэзыдэнт павінен сысьці ў адстаўку, за што яму даюцца гарантыі асабістай бясьпекі.

Кіраўніцтва кіроўнай у Емэне партыі, аднак, паведаміла, што Салех ня будзе прысутнічаць на названага пагадненьня. Замест сябе ён зьбіраецца паслаць высокапастаўленага прадстаўніка партыі.

Апазыцыя паабяцала ўзмацніць ціск на ўлады.

Пратэсты ў Емэне, з патрабаваньнем адстаўкі прэзыдэнта Алі Абдулы Салеха, які кіруе краінай 32 гады, доўжацца ўжо трэці месяц. За гэты час у забурэньнях загінулі больш за сто чалавек.
XS
SM
MD
LG