Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сырыя: тыдзень "здыманьня аблогі"


"Дзень гневу" ў Дамаску, 29 красавіка, 2011
"Дзень гневу" ў Дамаску, 29 красавіка, 2011
Арганізатары масавых акцыяў пратэсту ў Сырыі заявілі аб пачатку "тыдня здыманьня аблогі" – сэрыі акцыяў пратэсту, якія будуць адбывацца па-чарзе ў найбуйнейшых гарадах краіны.

У аўторак маніфэстацыі плянуюцца ў паўночных гарадах Баніяс і Джэбла, у сераду – ў буйным горадзе Хомс, у чацьвер – на лібанскім памежжы. У пятніцу пратэсты маюць прыняць агульнанацыянальны характар.

Дэманстрацыі з патрабаваньнем рэформаў і адстаўкі прэзыдэнта Башара Асада доўжацца ў Сырыі ўжо амаль два месяцы. У сутыкненьнях зь сіламі бясьпекі краіны загінулі сотні людзей. У суботу ўрадавыя сілы ўзялі штурмам адно з апірышчаў пратэстоўцаў – мячэць у горадзе Дэраа на поўдні краіны.
XS
SM
MD
LG