Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь сярод лідэраў у росьце спажывецкіх цэн

  • БелаПАН

Беларусь заняла другое месца сярод краін былога СССР у росьце спажывецкіх цэн у першым квартале гэтага году (сакавік да сьнежня — 6,1%). Пра гэта сьведчыць праведзены БелаПАН аналіз зьвестак нацыянальных органаў статыстыкі.

На першым месцы Кыргызстан (6,4%). За Беларусьсю ідуць Армэнія (5,2%), Грузія (4,9%), Таджыкістан (4,5%), Азэрбайджан (4,1%), Расея (3,8%), Казахстан (3,7%), Малдова, Украіна (па 3,3%), Латвія (2,3%), Літва (1,5%) і Эстонія (1,4%). Па Узбэкістане і Туркмэністане зьвестак няма.

Паводле росту цэн у сакавіку (1,9%) Беларусь на другім месцы пасьля Кыргызстану (2,2%). Далей — Украіна (1,4%), Таджыкістан (1,2%), Азэрбайджан (1,1%), Літва (1%), Армэнія, Малдова, Эстонія (па 0,8%), Латвія (0,7%), Расея (0,6%) і Казахстан (0,5%). У Грузіі цэны не зьмяніліся.

Па выніках студзеня—лютага паводле росту цэн Беларусь з 4,2% была трэцяй, у студзені з 1,4% — сёмай.

Па выніках 2010 году Беларусь заняла трэцяе месца сярод краін былога СССР паводле росту спажывецкіх цэн (9,9%; прагноз — 8—10%). Сёлета рост цэн не павінен перавысіць 7,5—8,5% згодна з Асноўнымі кірункамі грашова-крэдытнай палітыкі Беларусі на 2011 год, аднак гадавы прагноз будзе перавышаны ўжо ў красавіку.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG