Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

З пачатку году ў Расеі ў выніку нападаў на глебе ксэнафобіі загінулі 10 чалавек


З пачатку году, па зьвестках праваабаронцаў, у Расеі ў выніку нападаў на глебе ксэнафобіі загінулі дзесяць чалавек і ня менш як 55 былі параненыя.

Як паведамілі "Інтэрфаксу" ў праваабарончым цэнтры "Сава", толькі ў красавіку сёлета ад дзеяньняў нэанацыстаў пацярпелі 19 чалавек, адзін зь іх - ураджэнец Сярэдняй Азіі - загінуў. Большасьць нападаў былі зафіксаваныя ў Пецярбургу і Маскве.

Праваабаронцы лічаць, што ў Расеі дзейнічаюць некалькі дзясяткаў тысяч актывістаў радыкальна-нацыяналістычных груповак.
XS
SM
MD
LG