Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАТА: Забойства "канкрэтных асобаў" у Лібіі не зьяўляецца мэтай


Канкрэтныя асобы не зьяўляюцца мэтай ваеннай апэрацыі НАТА ў Лібіі, удары наносяцца толькі па вайсковых аб'ектах, уключна з каманднымі пунктамі.

Пра гэта заявіў камандзір апэрацыі НАТА генэрал Шарль Бушар. Ён пацьвердзіў, што знаёмы з паведамленьнямі пра гібель у выніку бамбардзіроўкі ў ноч на нядзелю ў Трыпалі сына і трох унукаў лібійскага лідэра Муамара Кадафі. Не пацьвердзіўшы і не аспрэчыўшы гэтых паведамленьняў, генэрал адзначыў, што шкадуе пра выпадкі гібелі цывільных асобаў.

Улады Лібіі, якія паведамілі пра сьмерць членаў сям'і Кадафі, абвінавацілі НАТА ў мэтанакіраваных спробах забіць лібійскага лідэра, які, як сьцьвярджаецца, у выніку апошняга бамбаваньня не пацярпеў.
XS
SM
MD
LG