Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мільён чалавек у Рыме праслаўляе Яна Паўла II


На плошчы сьвятога Пятра ў Рыме

На плошчы сьвятога Пятра ў Рыме

Больш за мільён чалавек, па зьвестках паліцыі Рыма, бяруць удзел у цырымоніі бэатыфікацыі папы Рымскага Яна Паўла II, які памёр 6 гадоў таму.

Дзясяткі тысяч пілігрымаў прыбылі ў Рым з Польшчы, каб удзельнічаць у бэатыфікацыі свайго суайчыньніка - Караля Вайтылы.

Цырымонію праводзіць пераемнік Яна Паўла II - папа Бэнэдыкт XVI.

Бэатыфікацыя ў каталіцтве - першая стадыя праслаўленьня, пасьля якой адбываецца далучэньне да ліку святых.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG