Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Белым доме ведаюць пра гібель сына і ўнукаў Кадафі


Лібійскі лідэр Муамар Кадафі не пацярпеў пры ўчорашняй бамбёжцы авіяцыі НАТА, аднак загінулі яго малодшы сын, 29-гадовы Саіф аль-Араб Кадафі, і тры ўнукі. Лібійскія ўлады паказалі журналістам руіны дому ў Трыпалі, у які ўвечары ў суботу трапілі некалькі ракет НАТА.

У НАТА адмаўляюць, што мэтай учорашняга бамбаваньня быў Кадафі. Прэс-сакратар Белага дому Джэй Карні заявіў, што ўлады ЗША ведаюць пра гібель членаў сям'і лібійскага лідэра і сочаць за сытуацыяй.

Гэта быў другі за суткі авіяўдар НАТА па ўрадавых аб'ектах у Трыпалі. У суботу раніцай ракета ўзарвалася побач з тэлецэнтрам, калі Муамар Кадафі выступаў са зваротам, прапаноўваючы паўстанцам уступіць у перамовы.

Лібійская апазыцыя адпрэчыла яго прапанову, заявіўшы, што Кадафі нельга давяраць.
XS
SM
MD
LG