Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірак: 7 ахвяраў тэракту


На поўначы Іраку ў горадзе Масул пры выбуху загінулі як найменей 7 чалавек, 15 – параненыя. Сярод ахвяраў – чатыры ірацкія салдаты. Сьмяротнік, які стаяў ля ўваходу на гарадзкі кірмаш, прывёў у дзеяньне выбуховае прыстасаваньне, калі побач праходзіў вайсковы патруль.

Раней у суботу ў прымесьцях Багдаду ў выніку двух нападаў баевікоў загінулі судзьдзя і чыноўнік міністэрства прамысловасьці.
XS
SM
MD
LG