Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эгіпет: "Браты-мусульмане" стварылі партыю


У Эгіпце ісламісцкі рух «Браты-мусульмане» паведаміў пра стварэньне новай палітычнай партыі, якая будзе ўдзельнічаць у парлямэнцкіх выбарах, прызначаных на верасень. Кіраўнік Партыі свабоды і справядлівасьці Махамэд аль-Мурсі паведаміў, што яе дзейнасьць будзе насіць грамадзянскі, а не тэакратычны характар. Ён таксама заявіў пра намер супрацоўнічаць са сьвецкімі партыямі.

На мінулых выбарах прадстаўнікі гэтага руху ўдзельнічалі як незалежныя кандыдаты, бо яго дзейнасьць была забароненая ў часы праўленьня прэзыдэнта Хосьні Мубарака, які пакінуў пасаду ў лютым у выніку масавых народных пратэстаў.
XS
SM
MD
LG