Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірак: амэрыканцы атрымаюць кампэнсацыі


Парлямэнт Іраку ўхваліў дакумэнт аб выплаце кампэнсацыяў памерам 400 мільёнаў даляраў грамадзянам ЗША, якія пацярпелі ад рэжыму Садама Хусэйна ў часе вайны ў Пэрсыдзкай затоцы ў 1990 – 91 гадох. Бальшыня сяброў Рады прадстаўнікоў Іраку падтрымала гэтае пагадненьне. Ляяльныя да радыкальнага клерыка Муктада ас-Садра дэпутаты пакінулі залю, калі пачалося галасаваньне.

Прэм'ер-міністар Іраку Нуры аль-Малікі адобрыў плян выплаты кампэнсацыяў у верасьні летась пасьля таго, як Вашынгтон абвясьціў пра завяршэньне ваеннай місіі ЗША ў Іраку.
XS
SM
MD
LG