Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нямечыне затрыманыя ў прыналежнасьці да “Аль-Каеды” плянавалі тэракт


Арыштаваныя ў Нямеччыне трое падазраваных у прыналежнасьці да “Аль-Каеды” працавалі над стварэньнем выбуховых прыстасаваньняў для тэрактаў у шматлюдных месцах. Пра гэта заявілі сёньня ўлады Нямеччыны.

Адзін з затрыманых, 29-гадовы грамадзянін Марока летась прайшоў падрыхтоўку ў лягерах “Аль-Каеды” ў пакістанскім раёне Вазірыстан на мяжы з Аўганістанам, пасьля чаго вярнуўся ў Нямеччыну. Мэтай гэтага вяртаньня быў тэрарыстычны акт.

Два іншыя затрыманыя – выхадцы з Марока і Ірану, маюць грамадзянства Нямеччыны.

Усе гэтыя людзі былі затрыманыя ў Дусэльдорфе і ў Бахуме, у зямлі Паўночны Рэйн-Вэстфалія. Паведамляецца, што пры арышце ў іх знайшлі шмат выбухоўкі.
XS
SM
MD
LG