Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падрыхтоўчае паседжаньне па закрыцьцю "Нашай Нівы" — 11 траўня


Рэдакцыя "Нашай Нівы" паведаміла, што атрымала ліст з Вышэйшага гаспадарчага суду па позьве Міністэрства інфармацыі аб закрыцьці газэты.

Падрыхтоўчае паседжаньне па справе адбудзецца 11 траўня, а 12 гадзіне. Дата пачатку асноўнага судовага паседжаньня яшчэ невядомая.

Нагадаем, Міністэрства інфармацыі 25 красавіка падала пазовы ў Вышэйшы гаспадарчы суд Беларусі аб спыненьні выпуску газэт "Наша Ніва" і "Народная Воля". Гэтае рашэньне было прынята ў адпаведнасьці з падпунктам 2.2. пункту 2 арт.51 закону Беларусі "Аб сродках масавай інфармацыі" ў сувязі з вынясеньнем рэдакцыям названых выданьняў на працягу году двух і больш пісьмовых папярэджаньняў.

Рэдакцыі "Наша ніва" і "Народная воля" заяўляюць, што дакажуць у судзе беспадстаўнасьць намераў Міністэрства інфармацыі спыніць выхад газэт. Выдаўцы таксама мяркуюць, што гэтая ініцыятыва мае не юрыдычную, а палітычную матываванасьць.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG