Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цэны на рынках Горадні працягваюць расьці, некаторыя імпартовыя тавары наагул пазьнікалі. У роспачы пакупнікі і гандляры.

Суботняя раніца на гарадзенскім рынку “Цэнтральны” пачалася з дожджыка, гандляры ў чаканьні, каб раскласьці тавар, а пакупнікі пад парасонамі кіруюцца ў бок рынка.

Спадар, які прадае адзеньне самотны, паглядае на хмаркі і нярвова паліць цыгарэтку. Пытаюся яго – як гандлюецца?
які гандаль – тавар стары, а цэны новыя ...

Спадар: “А які гандаль – тавар стары, а цэны новыя. Як толькі цэны падымаю – ніхто не купляе, людзі кажуць дорага, а даляр расьце…”

У краме з дзіцячымі рэчамі апошнім часам тавару таксама значна паменшала. Маладая прадавачка толькі разводзіць рукамі.

Спадарыня: “Усё падаражала: дзіцячыя вазочкі, хадункі, ванначкі, гаршкі – мы ж атрымліваем тавар па новых коштах. А фірмы, якія нам дастаўляюць ня могуць цяпер набраць заказаў, бо людзі мала купляюць. Калі раней дастаўка была раз на два тыдні, то цяпер можа раз на паўтара месяца”.

У будаўнічай краме гаспадар махае рукамі, кажа, што і так усё ўсім зразумела.

Спадар: “Прадаем рэшткі тавару, а што далей…, ну вось прывозілі прайсы, дык цэны на будматэрыялы падняліся на 25%. А калі ня будзе валюты, то за што будуць купляць, засатанецца толькі беларускі тавар, але ён не закрые ўсе патрэбы”.

У краме з бытавой хіміяй прадавачка кажа, што іх тавар падаражаў пераважна на 40-50%, асабліва найболей папулярныя пральныя парашкі, якія, дарэчы, зьніклі з продажу.

Спадарыня: “Нам не дае фірма-пастаўшчык, бо яна сама не працуе. А людзі шукаюць, да прыкладу, пральныя парашкі “Міф”, “Арыэль”. Дзе-нідзе зараз ён зьявіўся, але падаражэў ў два разы”.

Карэспандэнт: “А што людзі кажуць, калі бачаць як у вас падымаюцца цэны?”
Нас вінавацяць, маўляў, такія цэны круціце ...

Спадарыня: “О, людзі такое кажуць, што я падканец дня, як выціснуты лімон. Нас вінавацяць, маўляў, такія цэны круціце. А я адразу сказала, яшчэ 15 гадоў таму, што будзем жыць горш. Каб цяпер выбары прайшлі па-іншаму, а так…”.

А вось што кажуць пакупнікі, якія снуюць паміж прылаўкамі:

Спадар: “Заробак на месцы стаіць, а цэны на ўсё вырасьлі, дзе на 5-10 тысяч, а дзе на 100% і болей”.
Гэта толькі Лукашэнка распавядае што ў нас добра жыць ...

Спадарыня: “Ой, ня ведаю, цэны падурэлі, а пэнсія малая. Каб хоць якой самай таннай шынкі набыць. А што будзе далей, калі ў нас алей у краме 11 700, а новы прывезьлі па 15 тысяч. Гэта толькі Лукашэнка распавядае што ў нас добра жыць…”.

Спадар: “Цэны? У нас вельмі сьмешныя цэны, больш я нічога не магу дадаць, жах…” (сьмяецца).

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG