Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іраку ў выніку тэракту забіты судзьдзя


У ірацкім горадзе Таджы ў 25 кілямэтрах на поўнач ад Багдаду баевікі ўзарвалі дом судзьдзі Туама аль-Тамімі. Як паведамляе агенцтва France-Presse са спасылкай на праваахоўчыя ворганы, у выніку тэракту судзьдзя загінуў.

Пра лёс ягонай сям'і маюцца супярэчлівыя зьвесткі. Паводле некаторых паведамленьняў, разам зь ім загінулі жонка і дзеці, паводле іншых крыніцаў – члены сям'і параненыя. Паведамляецца, што мінулае начы быў забіты і целаахоўнік судзьдзі.
XS
SM
MD
LG