Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Емэну сёньня можа падпісаць плян перадачы ўлады


Прэзыдэнт Емэну Алі Абдала Салех

Прэзыдэнт Емэну Алі Абдала Салех

Прэзыдэнт Емэну Алі Абдала Салех сёньня можа падпісаць плян перадачы ўлады, прапанаваны міжнароднымі пасярэднікамі.

Дакумэнт, прапанаваны Радай супрацоўніцтва арабскіх краінаў Пэрсыдзкай затокі прадугледжвае, што Салех, адстаўкі якога патрабуюць удзельнікі масавых акцыяў пратэсту, перадасьць уладу віцэ-прэзыдэнту ў абмен на гарантыі асабістай недатыкальнасці.

Нягледзячы на папярэднія дамоўленасьці аб адстаўцы Салеха, у розных гарадох Емэну працягваюцца масавыя дэманстрацыі і сутыкненьні. У горадзе Аден на поўдні краіны вайскоўцы сілай ліквідавалі намётавы лягер прыхільнікаў апазыцыі на галоўнай плошчы. Паведамляецца пра гібель пяці чалавек, у тым ліку двух вайскоўцаў.

XS
SM
MD
LG