Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскія пілігрымы накіраваліся на беаціфікацыю Яна Паўла Другога


Тысячы польскіх пілігрымаў накіраваліся ў Ватыкан на заўтрашнюю цырымонію беаціфікацыі папы Рымскага Яна Паўла Другога.

З Варшавы ў Рым накіраваўся адмысловы цягнік, названы ў гонар забітага камуністычнымі спэцслужбамі ксяндза Ежы Папялушкі. На ім едуць каля 800 чалавек.\

Дзесяткі тысячаў палякаў ужо знаходзяцца ў Рыме. У ноч з пятніцы на суботу яны ўзялі ўдзел у службе, у якой таксама ўдзельнічала француская манашка, якая сьцьвярджае, што пазбавілася хваробы з дапамогай малітваў да Яна Паўла Другога. Рымскі папа Бэнэдыкт XVI прызнаў гэта цудам.

Беаціфікацыя – першы этап на шляху к кананізацыі, для якой патрабуецца прызнаньне каталіцкай царквой двух цудаў.

Ян Павал Другі ўзначальваў Рымска-каталіцкую царкву з 1978 да сваёй сьмерці ў 205 годзе.
XS
SM
MD
LG