Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Аўганскія талібы заявілі пра “веснавы наступ”


Аўганскія талібы абвясьцілі пра пачатак «веснавога наступу» супраць урадавых сілаў і войскаў міжнароднай кааліцыі. У сваёй заяве талібы папярэдзілі мясцовых жыхароў пра неабходнасьць пазьбягаць магчымыя аб'екты нападаў баевікоў, сярод якіх – вайсковыя базы, аэрадромы, канвоі з узбраеньнем і матэрыяламі для міжнародных сілаў.

Напярэдадні прадстаўнік сілаў кааліцыі заявіў, што маюцца дадзеныя пра падрыхтоўку талібамі буйных апэрацыяў на будучым тыдні.

У паведамленьні міністэрства абароны ЗША гаворыцца, што Злучаныя Штаты і іх саюзьнікі дамагліся «адчувальнага прагрэсу» ў супрацьстаяньні з баевікамі ў Аўганістане, аднак на поўдні і ўсходнім поўдні краіны колькасьць нападаў талібаў па-ранейшаму застаецца вялікай.
XS
SM
MD
LG