Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць ахвяраў урагану ў ЗША дасягнула 330


Барак Абама ў Тускалусе
Барак Абама ў Тускалусе
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама наведаў горад Тускалуса, што ў штаце Алабама, дзе днямі ў выніку ўрагану загінулі ня менш як 45 чалавек. Прэзыдэнт ЗША сустрэўся з пацярпелымі.

Абама заявіў, што раней ніколя ня бачыў падобных разбурэньняў, і паабяцаў, што ўлады зробяць усё магчымае для ліквідацыі наступстваў стыхійнага бедзтва.

Ахвярамі штормаў і тарнада ў паўднёвых штатах ЗША , паводле афіцыйных дадзеных, сталі 330 чалавек, зь іх 240 загінулі ў Алабаме. Сотні людзей параненыя.

Роўны паводле маштабаў тарнада быў у ЗША ў 1932 годзе, калі ад урагану загінулі 332 чалавекі.
XS
SM
MD
LG