Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кадафі заклікаў НАТО да перамоваў, але ў адстаўку не зьбіраецца


Муамар Кадафі

Муамар Кадафі

Лібійскі лідэр Муамар Кадафі выступіў з тэлевізійным зваротам, у якім заклікаў краіны НАТО да перамоваў – з тым, каб пакласьці канец міжнароднай вайсковай апэрацыі ў Лібіі.

Кадафі заявіў, што ягоныя войскі гатовыя спыніць агонь пры ўмове, што гэта зробяць усе уцягнутыя ў канфлікт бакі.

Пры гэтым Муамар Кадафі сказаў, што не зьбіраецца адмаўляцца ад улады.

Раней прадстаўнік лібійскага ўраду Муса Ібрагам абвясьціў пра забарону на марскія стасункі з горадам Місурата – адзіным апірышчам паўстанцаў на захадзе краіны. Ён папярэдзіў, што караблі, якія ўвойдуць у порт, будуць зьнішчацца.

Улады Лібіі лічаць, што праз мора паўстанцам дастаўляюць зброю.

Муса Ібрагім заявіў, што паўстанцам даецца 4 дні, каб скласьці зброю ў абмен на амністыю.

Супрацьстаяньне паміж рэжымам Кадафі і паўстанцамі працягваецца ў Лібіі з сярэдзіны лютага. Авіяцыя НАТО дзейнічае ў адпаведнасьці з рэзалюцыяй Рады Бясьпекі ААН аб абароне грамадзянскага насельніцтва.
XS
SM
MD
LG