Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: Удзельнік флэш-мобу “Стоп-бэнзін-2” аштрафаваны


У Магілёве адбыўся флэш-моб “Стоп-бэнзін-2”. У акцыі пратэсту супраць падаражэньня паліва ўзялі ўдзел два дзясяткі кіроўцаў. Флэш-моб праходзіў пад пільным кантролем супрацоўнікаў дзяржаўтаінспэкцыі. Сачылі за акцыяй і супрацоўнікі КДБ і байцы спэцназу міліцыі.

Распачалася акцыя на гарадзкой ускраіне (шклоўскага напрамку) на запраўцы канцэрну “Белнафтахіму”. Тут кіроўцы двойчы залілі ў бакі па два літры паліва і калёнай рушылі ў цэнтар гораду.
Для нас ня дужа важна колькі машын зьбярэцца - важна паказаць, што мы супраць ...

“Флэш-моб скіраваны на прыцягненьня ўвагі грамадзкасьці да праблемы падаражэньня паліва. Канцэрн "Белнафтахім", як мы лічым, неабгрунтавана ўздымаў цэны, прычым інфармаваньне пра гэта адбывалася за ня больш чым суткі, то бок народ ня ведаў пра падаражэньне загадзя. Мы сваёй акцыяй хочам паказаць, што мы супраць гэтага. Для нас ня дужа важна колькі машын зьбярэцца - важна паказаць, што мы супраць. Як вы бачыце стаіць некалькі машын ДПС на уезьдзе на запраўку, таксама ёсьць людзі ў цывільным, якія відавочна цікавяцца флэш-мобам. Па тэлефоннай сувязі адчуваецца, што да нас праяўляецца пэўны інтарэс”, - зазначыў адзін з ініцыятараў акцыі.

Па дарозе да аблвыканкаму, канцавога пункту руху калёны, праз кожныя прыкладна васемсот мэтраў стаялі пасты ДПС. За час руху супрацоўнікі ДАІ спынілі сем машын удзельнікаў акцыі.

Прычыны, як паведамлялі кіроўцы, былі неістотныя. Спынялі, каб “разьбіць калёну”, заяўлялі яны. Аднаго ўдзельніка акцыі пакаралі штрафам у памеры 17 з паловай тысяч рублёў за наяўнасьць на вокнах аўто шторак.

Да будынка аблвыканкаму даехалі тры машыны. Дзьве з іх па тэхнічных прычынах спыніліся акурат насупраць аблвыканкаму. Гэта выклікала нэрвовую рэакцыі ДАІшнікаў. Яны патрабавалі зьехаць, бо стаянка тут забароненая.

Удзельнікі флэш-мобу запраўляюцца

На знак пратэсту кіроўцы двойчы залілі ў бакі па два літры
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG