Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША з тэхнічных прычынаў адкладзены плянаваны на сёньня запуск шатла «Індэвар». Паводле НАСА, спэцыялісты выявілі сапсаванасьць абагравальнікаў адной з сыстэмаў карабля. Запуск адмянілі літаральна перад стартам, калі экіпаж быў ужо на шляху да стартавай пляцоўкі.

У НАСА адзначылі, што другая спроба адправіць карабель у космас будзе зробленая не раней за нядзелю. У пятніцу на мысе Канавэрал, дзе знаходзіцца касмадром, чакалі прэзыдэнта Злучаных Штатаў Барака Абаму. Плянаваны палёт для «Індэвара» будзе апошнім.
XS
SM
MD
LG