Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сырыйскім горадзе Дэраа ў часе акцыяў пратэсту – у межах абвешчанага апазыцыяй «Дня гневу» -- у часе сутыкненьняў сёньня загінулі 16 чалавек. Дэманстрацыі з патрабаваньнем адстаўкі прэзыдэнта Башара Асада адбыліся ва ўсіх галоўных цэнтрах актыўнай апазыцыі – у прымесьці Дамаску, у гарадох Хомс, Баніяс, Элт-Камышлы, а таксама ў Латакіі, дзе паліцыя страляла ў дэманстрантаў, і былі параненыя ня меней як 5 чалавек. Сырыйскія праваабаронцы заявілі, што за 6 тыдняў антыўрадавых выступаў загінулі ўжо болей як 450 чалавек.

Сытуацыя ў Сырыі сёньня абмяркоўвалася на паседжаньні Рады ААН у правох чалавека. Сёньня ж Эўрапейскі Зьвяз пачаў разгляд пытаньня аб магчымых санкцыях супраць Дамаску ў адказ на выкарыстаньне сырыйскімі ўладамі сілы супраць дэманстрантаў.
XS
SM
MD
LG