Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская дэлегацыя ня будзе прысутнічаць на саміце "Усходняга партнэрства" у Варшаве, які заплянаваны на канец верасьня. Пра гэта, як перадае польскае агенцтва PAP, заявілі ў Міністэрства замежных спраў Польшчы.

Паводле апошніх зьвестак, у саміце возьмуць удзел кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў 27 краін Эўразьвязу, а таксама краін "Усходняга партнэрства" -- Украіны, Малдовы, Грузіі, Азэрбайджану і Армэніі.

Мяркуецца, што 3 траўня ў Брусэлі будуць падпісаныя дакумэнты аб стварэньні Парлямэнцкай асамблеі "Усходняга партнэрства", якая стартуе без Беларусі.
Нагадаем, што на І устаноўчым саміце "Усходняга партнэрства" у траўні 2009 году ў Празе Беларусь прадстаўляў першы віцэ-прэм'ер беларускага ўраду Ўладзімер Сямашка.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG