Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Нацбанк Беларусі прагназуе стабілізацыю на валютным рынку і "звужэньне дыяпазону ваганьняў абменных курсаў".

У цэнтрабанку прызнаюць, што курс куплі-продажу замежнай валюты на па-за баржавым сэгмэнце цяпер знаходзіцца ў досыць шырокім дыяпазоне – ад 3050 да 5100 рублёў за даляр. Пры гэтым "сярэднеўзважаны" курс цягам апошніх тыдняў знаходзіцца ў межах 3710-3850 за даляр.

Такім чынам, на меркаваньне Нацбанку, бліжэйшым часам "па меры чаканьня стабілізацыі дэвальвацыйных чаканьняў суб'ектаў гаспадараньня і банкаў", трэба чакаць звужэньня валютнага калідору.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG