Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямеччына: арыштавалі прыналежных да "Аль-Кайды"


У Нямеччыне арыштаваныя трое падазраваных у прыналежнасьці да «Аль-Кайды». Як заявілі ў фэдэральнай генэральнай пракуратуры, яны ўяўляюць пагрозу грамадзтву, іх справы будуць разгледжаныя судамі першай інстанцыі ў суботу. Іншай афіцыйнай інфармацыі няма.

Газэта «Більд» са спасылкай на крыніцы ў службе бясьпекі піша, што тры маладыя мараканцы былі затрыманыя ў Дзюсэльдорфе і Бохуме. Пры арышце ў іх забралі вялікую колькасьць выбухоўкі.
XS
SM
MD
LG