Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР’Е:


Дождж, тэмпэратура плюс 6-10.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


30 красавіка

«Хочам, каб помнілі» – выстава фота- і відэаматэрыялаў пра пакінуты горад Прыпяць. Менск, Гарадзкая мастацкая галерэя працаў Л. Шчамялёва, пр. Ракасоўскага, 49.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


30 красавіка

“Transparency International” прадстаўляе свой даклад пра карупцыю ў сувязі зь міжнароднымі захадамі супраць глябальнага пацяпленьня.

1 траўня

Бэатыфікацыя Яна Паўла ІІ у Ватыкане.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


30 красавіка

У 1883 нарадзіўся чэскі пісьменьнік Яраслаў Гашак (пам. 1923), аўтар сусьветна вядомага раману пра ваяку Швэйка.

У 1945 пакончыў жыцьцё самагубствам Адольф Гітлер (нар 1889).

1 траўня

У 1576 князь трансыльванскі Стэфан Баторы ажаніўся з Ганнай Ягелонкай, дачкой Жыгімонта І, стаючыся каралём Польшчы і вялікім князем літоўскім.

У 1840 у Вялікай Брытаніі паступілі ў продаж першыя ў сьвеце паштовыя маркі.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


30 красавіка

Дзень нараджэньня ў каралевы Нідэрляндаў і караля Швэцыі.

1 траўня

Першамай – сьвята працы.

МІНУС 365:


Першамай паасобку

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


Нават чалавек, які ўвесь час нічога ня робіць, патрабуе адпачынку.

Яраслаў Гашак

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG