Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Раманчук пабажыўся Лябедзьку: ніякага кампрамату на мяне няма


Яраслаў Раманчук і Анатоль Лябедзька

Яраслаў Раманчук і Анатоль Лябедзька

Ад сёньняшняга дня пачынаецца агульнанацыянальная кампанія "Ствараем новае, захоўваем лепшае". Яе ініцыятары зьбіраюцца тэрмінова падрыхтаваць і перадаць уладам плян выхаду краіны з эканамічнага крызісу, а таксама зьмяненьні выбарчага заканадаўства. Прэзэнтацыя кампаніі адбылася 29 красавіка ў офісе Аб'яднанай грамадзянскай партыі.

Эканамічна-фінансавую праграму рыхтуюць экспэрты Аб'яднанай грамадзянскай партыі, выбарчыя прапановы — экспэрты дэмакратычнай кааліцыі.

Старшыня АГП, якая ініцыюе кампанію, Анатоль Лябедзька сказаў журналістам: дэмакраты ня могуць толькі назіраць за тым, што адбываецца ў Беларусі. І пазыцыя "чым горш, тым лепш" для іх непрымальная:

"Мы маглі б зараз сядзець сабе на прызьбе і казаць: а мы яшчэ 15 гадоў таму папярэджвалі, што будзе дрэнна зь фінансамі, прыватызацыяй ці нечым іншым. Але мы ад гэтага шляху адмаўляемся, бо ў нас ёсьць дастатковы інтэлектуальны патэнцыял і мажлівасьці выпрацаваць добрыя прапановы. А перадача дакумэнтаў ураду — гэта для нас і элемэнт працы з электаратам".

Наколькі эфектыўнай атрымаецца кампанія, шмат у чым залежыць ад падтрымкі стратэгічных партнэраў, казалі сёньня Анатоль Лябедзька і ягоны намесьнік Леў Марголін. Валеры Ўхналёў, намесьнік старшыні партыі "Справядлівы сьвет", у размове са "Свабодай" адзначыў: цяпер надзвычай добры час для аб'яднальных ініцыятываў, бо насельніцтва Беларусі ўсё вастрэй адчувае правал эканамічнай палітыкі ўладаў:

"І бачна яшчэ іншае — улада нічога пакуль не прапаноўвае, яна чагосьці чакае. А простыя людзі цярпяць. Таму сёньня любая альтэрнатыва, любыя зьмены, любыя праграмы проста вітаюцца. І я думаю, што сёньня гэта найвялікшая патрэба дня".

Для звычайных людзей у Беларусі выбарчая праблема апошнім часам робіцца такой жа актуальнай, як і праблемы выжываньня ў цяжкой эканамічнай сытуацыі, падкрэсьлівае Леў Марголін:

Леў Марголін
"Калі 3—5 гадоў таму бальшыня беларускага грамадзтва верыла ў тое, што ў нас выбары не фальсыфікуюцца, што яны праводзяцца сумленна і справядліва, то цяпер, як сьведчыць сацыялёгія, сытуацыя зьмянілася. Каля 60% грамадзян ня лічаць, што апошнія прэзыдэнцкія выбары былі празрыстымі і справядлівымі. І таму нашыя прапановы адносяцца ня толькі да ўладаў, але і да выбарцаў".

Журналістаў таксама цікавіў далейшы лёс былога кандыдата ў прэзыдэнты ад АГП Яраслава Раманчука. На пытаньні партыйны лідэр адказаў, што спадар Раманчук будзе па-ранейшаму працаваць над эканамічнымі праектамі:

"Вы мяне ўсё ж прымушаеце выварочваць душу. У мяне толькі зараз
Ён мне пакляўся, пабажыўся, што ніякай залежнасьці — ні ў падпісаньні нейкага дакумэнту, ні ў выглядзе нейкага кампрамату — на яго не існуе ...
адбылася сустрэча, на якой я задаў галоўнае пытаньне: "Яраслаў, мы з табою зьелі не адзін пуд солі. Якая існуе ступень тваёй залежнасьці ад тых людзей і тых структур? Ты мне мусіш адказаць так, як яно ёсьць насамрэч. Таму што праўду я даведаюся — ці пра год, ці праз два, ці празь дзесяць".

Ён мне пакляўся, пабажыўся, што ніякай залежнасьці — ні ў падпісаньні нейкага дакумэнту, ні ў выглядзе нейкага кампрамату — на яго не існуе. Я — жывы чалавек, я хачу арыентавацца на пазытыўнае. І для мяне гэта быў вельмі важны адказ. Гэта не здымае шмат якіх пытаньняў. Аднак асабіста для мяне гэта значыць шмат. А далей будзем глядзець".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG