Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
У трэці дзень суду над Саньнікавым, Васілевічам, Гнедчыкам, Мірзаянавым, Яроменкам са сьведчаньнямі выступаў Пётар Кучко. Ён прадэманстраваў фатаздымкі, якія зрабіў непасрэдна пасьля разгону акцыі на Плошчы.

Сьведка Кучко заявіў, што быў на акцыі 19 сьнежня — прыйшоў, каб пачуць выступы кандыдатаў. Акцыя насіла мірны характар. Пра акцыю ён даведаўся з сустрэч з апазыцыйнымі кандыдатамі. Пайшоў адзін. Быў на Кастрычніцкай плошчы а 19-й гадзіне.

Пётар Кучко
"Апазыцыйныя кандыдаты прыйшлі каля 20 гадзінаў. Мітынгоўцам не хапала месца на Плошчы, мітынгоўцам перашкаджала музыка, каток," — кажа сьведка.

Калі людзі выйшлі на праспэкт Незалежнасьці, ім ніхто не перашкаджаў. У часе шэсьця панавала атмасфэра натхненьня і энтузіязму.

Кучко заявіў, што ён заставаўся на плошчы Незалежнасьці пасьля разгону дэманстрацыі. На яго, пажылога чалавека, спэцназаўцы не зьвярнулі ўвагі. Ён заявіў, што на Плошчы пасьля разгону не было ніякіх бутэлек, ледарубаў, каністраў і ўсяго іншага, што потым паказала БТ у фільме "Жалезам па шклу". Сьведка назваў гэты фільм фальшыўкай і заявіў, што ў той вечар пасьля разгону зрабіў мабільным тэлефонам 5 здымкаў плошчы пасьля разгону, на якіх зафіксаваныя калёны міліцыянтаў машына і ня бачна ніякіх прадметаў, якія паказала БТ і пра якія гаворыцца ў матэрыялах справы.






Кучко папрасіў далучыцць гэтыя здымкі да справы. Абвінаваўца выступіў супраць. Адвакаты падтрымалі Кучко.

Некаторыя ў зале заапладзіравалі ўчынку сьведкі.

Пасьля адвакаты і падсудныя азнаёміліся са здымкамі Плошчы, зробленымі Пятром Кучко.

Кучко сказаў , што гатовы аддаць фотапарат на экспэртызу. Судзьдзя зьдзівіўся, як міліцыянты не арыштвалі сьведку ў ноч на 20-е сьнежня.

Кучко патлумачыў "Свабодзе", што ў тую ноч яго не затрымалі, бо відаць прынялі за свайго. Ён мог свабодна назіраць пляцоўку пасьля разгону, дзе не было ўзусім ніякіх прадметаў.

Пазьней у фільме «Жалезам па шклу» паказалі, што на гэтай плошчы знаходзіліся нібыта розныя рыдлёўкі, бутэлькі, жалезныя дручкі, каністры за запальнай сумесьсю. Кучка гэта абурыла і таму ён вырашыў гэта абвергнуць на судзе.

Кадры зь фільму БТ «Жалезам па шклу»:





Судзьдзя адмовіла ў хадайніцтве далучыць да справы фотаздымкі, бо "на іх няма часу".

Адвакаты найстойваюць на тым, што патрэбная выемка фотаапарата для вывучэньня, калі былі створаныя файлы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG