Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Поўдзень ЗША апрытомнівае пасьля катаклізмаў


Аўтазапраўка пасьля тарнада.

Аўтазапраўка пасьля тарнада.

Колькасьць ахвяраў тарнада, бураў і паводак на поўдні ЗША дасягнула 306 чалавек. 204 зь іх прыходзяцца на штат Алабама. Тысячы людзей былі параненыя, больш як 10 тысяч маюць разбураныя дамы, мільёны сем’яў застаюцца без электычнасьці. Гэта найбольшая колькасьць шкодаў ад тарнада за апошнія чатыры дзесяцігодзьдзі. Пашкоджаньняў і ахвяраў не ўдалося пазьбегнуць нягледзячы на тое, што амэрыканскія мэтэаролягі маюць дасканалую тэхніку, якая дазваляе папярэджаваць пра тарнада. У некаторых выпадках папярэджваньні пра насоўваньне тарнада перадаваліся і за 24 хвіліны, але ўраган быў такой моцы, што людзі не пасьпявалі дастакова надзейна схвацца.
XS
SM
MD
LG