Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад Марока абвінавачвае Аль-Кайду


Урад Марока заявіў сёньня, што за ўчорашнім выбухам бомбы ў курортным горадзе Маракеш можа стаяць мясцовая сетка Аль-Кайды. Колькасьць ахвяраў выбуху на сёньня па ўдакладненых зьвестках 15 чалавек. Ідэнтыфікаваныя асобы некалькіх ахвяраў – гэта мараканцы, французы, канадцы, адзін галяндзец.

Тэракт асудзілі Рада Бясьпекі ААН, урады Марока і Злучаных Штатаў. Эўрапэйскі Зьвяз назваў тэракт гнюсным нападам на нявінных людзей. Генэральны сакратар НАТА Андэрс Фог Расмусэн заявіў, што арганізацыя гатовая да цясьнейшага супрацоўніцтва з урадам Марока.

Сярод цяжка параненых у Маракешы апынуўся і сын расейскага парлямэнтара Валерыя Селязьнёва Раман. Расея пасылае ў Марока санітарны самалёт
XS
SM
MD
LG