Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Емэне патрабуюць адстаўкі прэзыдэнта


У сталіцы Емэну Сане дзесяткі тысяч людзей выйшлі на вуліцы з патрабаваньнямі неадкладнай адстаўкі прэзыдэнта Алі Абдулы Салеха. Антыўрадавыя выступы праходзяць і ў іншых гарадах краіны. Апазыцыя лічыць недастатковай ранейшую вусную згоду прэзыдэнта з плянам перадачы ўлады, які прапанавалі дзяржавы Пэрсыдзкай затокі. Згодна пляну, Салех павінен на працягу 30 дзён перадаць уладу віцэ-прэзыдэнту ў абмен на імунітэт ад далейшага судовага перасьледу.

На асноўных плошчах сталіцы дэманстрацыі праводзяць таксама прыхільнікі Салеха.
XS
SM
MD
LG